Яўген Анегін (опера)
Яўген Анегін | |
---|---|
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Пётр Ільіч Чайкоўскі і Канстанцін Шылоўскі[d] |
Мова лібрэта | руская |
Крыніца сюжэту | Яўген Анегін[d] |
Дзеяў | 3 |
Год стварэння | 1877 |
Першая пастаноўка | 17 (29) сакавіка 1879 |
Месца першай пастаноўкі | Малы тэатр |
Працягласць (прыбл.) |
3 гадзіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Анегін (руск.: Евгений Онегин) — (1877—1878) — опера Пятра Ілліча Чайкоўскага ў трох дзеях, на лібрэта Канстанціна Шылоўскага, па аднайменным рамане ў вершах А. С. Пушкіна.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Опера напісаная ў маі 1877 (Масква) — лютым 1878 у Сан-Рэма. Кампазітар працаваў над ёй таксама і ў Каменцы.
У маі 1877 спявачка Л. А. Лаўроўская прапанавала кампазітару напісаць оперу на сюжэт пушкінскага «Яўгена Анегіна». Неўзабаве Чайкоўскі захапіўся гэтай прапановай і за адну ноч напісаў сцэнарый і ўзяўся за музыку.
У лісце да кампазітара С. І. Танеева Чайкоўскі пісаў: «Я шукаю інтымную, але моцную драму, заснаваную на канфлікце палажэнняў, мною выпрабаваных або бачаных, якія могуць закрануць мяне за жывое».
Першая пастаноўка 17 (29) сакавіка 1879 на сцэне Малога тэатра сіламі навучэнцаў Маскоўскай кансерваторыі, дырыжор М. Р. Рубінштэйн, партыя Ленскага — М. Я. Мядзведзеў. Пастаноўка ў маскоўскім Вялікім тэатры 11 (23) студзеня 1881 (дырыжор Э. М. Бевіньяні). Першае выкананне ў Санкт-Пецярбургу 22 красавіка (4 мая) 1883 кружком аматараў (дырыжор К. К. Зіке, салісты — вучні кансерваторыі). Пастаноўка ў Марыінскім тэатры 19 (31) кастрычніка 1884, дырыжор Э. Ф. Напраўнік. У 1895 — другая пастаноўка на сцэне Вялікага тэатра, дырыжор С. В. Рахманінаў.
Першая замежная пастаноўка 6 (18) снежня 1888 у Празе, дырыжор — аўтар. 19 (31) студзеня 1892 пастаноўка ў Гамбургскай оперы, дырыжор Густаў Малер.
Першая пастаноўка на савецкай сцэне 14 верасня 1918 у Петраградзе ў Малым оперным тэатры. У 1921 пастаноўка ў Вялікім тэатры.
Опера была першапачаткова задумана як камерная, але пазней спецыяльна для пастановак на сцэне Імператарскай оперы Чайкоўскі стварыў новую рэдакцыю. Ужо ў савецкі час першапачатковы варыянт, «лірычныя сцэны», быў адноўлены намаганнямі К. С. Станіслаўскага. У цяперашні час выкарыстоўваюцца абедзве рэдакцыі оперы.
Першы студыйны запіс «Анегіна» адбыўся ў 1936 годзе. У ёй браў удзел аркестр, хор і салісты Вялікага тэатра: П. Нарцоў , Г. Жукоўская, С. Лемешаў, А. Пірагоў . Праз год была запісаная яшчэ адна версія, на гэты раз з І. Казлоўскім у ролі Ленскага.
Дзеючыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Партыя | Тэсітура | Выканаўца на прэм’еры 29 мая 1879 Дырыжор: Мікалай Рубінштэйн (вучнёўскі спектакль) |
Выканаўца на прэм’еры ў Вялікім тэатры 23 студзеня 1881 Дырыжор: Энрыка Бевіньяні |
---|---|---|---|
Ларына, памешчыца | меца-сапрана | М.П. Юневіч | |
Таццяна | сапрана | Марыя Кліментава | Алена Вярні |
Вольга | кантральта | Аляксандра Лявіцкая | Аляксандра Круцікава |
Піліп’еўна, няня | меца-сапрана | Мацільда Вінчы[1] | |
Яўген Анегін | барытон | Сяргей Гілёў | Павел Хахлоў |
Ленскі | тэнар | Міхаіл Мядзведзеў | Дзмітрый Усатаў |
Князь Грэмін | бас | Васіль Махалаў | Абрам Абрамаў |
Ротны | бас | Васіль Махалаў | О. Р. Фюрэр |
Зарэцкі | бас | Л. Б. Фінокі | |
Трыке, француз | тэнар | А. І. Барцал | |
Гільё, камердынер | без слоў | ||
Сяляне, сялянкі, госці на балі, памешчыкі і памешчыцы, афіцэры |
Кароткі змест
[правіць | правіць зыходнік]Опера складаецца з сямі карцін. Дзеянне адбываецца ў вёсцы і ў Пецярбургу ў 20-х гадах XIX стагоддзя.
Карціна першая. Летні вечар, сад у сядзібе Ларыных. Таццяна і Вольга спяваюць раманс. Іх маці — Ларына і няня Піліп’еўна ўспамінаюць пра часы сваёй маладосці. З’яўляюцца сяляне. Іх песні займаюць дзяўчат — задуменную, мройную Таццяну і бесклапотную, гарэзлівую Вольгу. Прыязджае жаніх Вольгі — памешчык-сусед Уладзімір Ленскі ў суправаджэнні Анегіна, маладога двараніна, які нядаўна прыбыў з Пецярбурга. Таццяна глыбока ўсхваляваная сустрэчай з Анегіным.
»
Карціна другая. Пакой Таццяны, позні вечар. Дзяўчына ва ўладзе трывожных дум. Яна не можа заснуць і просіць няню расказаць аб сваёй маладосці. Таццяна ледзь слухае: яе думкі паглынутыя Анегіным. Ахопленая новым невядомым ёй пачуццём, яна піша Анегіну ліст, прызнаючыся ў каханні. У ім яна бачыць свайго выбранніка… Развідняе. Няня па просьбе Таццяны пасылае ўнука з лістом да Анегіна.
Карціна трэцяя. У садзе Ларыных дзяўчыны з песнямі збіраюць ягады. У сумненні забягае Таццяна: прыехаў Анегін, зараз ён будзе тут. Што ён адкажа на яе ліст? Анегін пачцівы і стрыманы. Ён крануты шчырасцю Таццяны, але адказаць на яе каханне не можа. Узрушаная дзяўчына з горыччу выслухоўвае маралі.
Карціна чацвёртая. Баль у доме Ларыных. На імяніны Таццяны з’ехалася мноства гасцей. Госці танцуюць, гуляюць у карты і ў зале вельмі душна. Правінцыйны баль з намовамі і плёткамі наводзяць на Анегіна жорсткую нуду. Каб адпомсціць Ленскаму, які прывёз яго сюды, ён пачынае заляцацця да Вольгі. Ленскі абураны паводзінамі сябра і легкадумнасцю нявесты. Ён выклікае Анегіна на дуэль. Госці і гаспадары беспаспяхова спрабуюць прымірыць сяброў.
Карціна пятая. Ранняе зімовая раніца. Ленскі і яго секундант Зарэцкі чакаюць Анегіна ля месца дуэлі. Думкі маладога паэта звернутыя да Вольгі і ўласнага лёсу. З’яўляецца запознена Анегін. Праціўнікі вагаюцца, успамінаюць былое сяброўства. Але ўсе шляхі да адступлення адрэзаныя. Дуэлянты становяцца да бар’ера. Раздаецца стрэл, і Ленскі падае, забіты да смерці.
Карціна шостая. У багатым асабняку сабралася пецярбургская знаць. Сярод гасцей Анегін, які нядаўна вярнуўся з падарожжаў. Ні падарожжа, ні свецкія задавальненні не могуць рассеяць яго тугі. З’яўляюцца князь Грэмін з жонкай, у якой Анегін са здзіўленнем пазнае Таццяну. Князь Грэмін кажа, што жонка склала шчасце яго жыцця. Ахоплены раптоўнай любоўю да Таццяны, Анегін вырашае дамагчыся спаткання.
Карціна сёмая. У сябе ў гасцінай Таццяна ў хваляванні чытае ліст Анегіна. Яна да гэтага часу любіць яго. Нечакана ўваходзіць Анегін. У яго словах прызнанне і раскаянне. Таццяна ўспамінае іх першую сустрэчу, калі шчасце было яшчэ магчыма. Але мінулага не аднавіць. Заклікаючы да гонару Анегіна, Таццяна просіць пакінуць яе. Яна непахісная ў свядомасці абавязку і шлюбнай вернасці. Анегін застаецца адзін.
Музычныя нумары
[правіць | правіць зыходнік]- Уступ
- «Слыхали ль вы за рощей глас ночной… Они поют…» — Таццяна, Вольга, Ларына, няня.
- «Болят мои ноженьки… Уж как по мосту-мосточку…» — хор сялян, Ларына.
- Арыя Вольгі «Как я люблю под звуки песен этих… Уж как по мосту-мосточку…» — Таццяна, Вольга.
- «Ну ты, моя вострушка…» — Ларына, няня, Таццяна, Вольга, хор.
- «Mesdames! Я на себя взял смелость привесть приятеля…» — Ленскі, Анегін, Ларына, Таццяна, Вольга.
- Арыоза Ленскага «Как счастлив, как счастлив я!.. Я люблю Вас!..» — Ленскі, Вольга, Анегін, Таццяна.
- «А, вот и вы!…Мой дядя самых честных правил…Моя голубка!..» — Ларына, няня, Ленскі, Анегін.
- «Ну, заболталась я!..Не спится, няня…» — няня, Таццяна.
- Арыетта Таццяны «Пускай погибну я, но прежде…» — Таццяна («Сцэна ліста»).
- «Ах, ночь минула…» — Таццяна, няня.
- «Девицы-красавицы…» — хор сялян.
- «Здесь он, здесь он, Евгений!.. Вы мне писали…» — Таццяна, Анегін.
- «Вот так сюрприз!..» — хор гасцей, ротны, Анегін, Ленскі.
- «Ужель я заслужил от вас насмешку эту?..» — Ленскі, Вольга, Анегін, хор, Трыке.
- «Messieurs, mesdames, места занять извольте!.. Ты не танцуешь, Ленский?..» — ротны, Анегін, Ленскі, хор, Ларына.
- «В вашем доме! В вашем доме!..» — Ленскі, Анегін, Таццяна, хор, Ларына, Вольга.
- Арыя Ленскага «Ну что же?.. Куда, куда, куда вы удалились…» — Зарэцкі, Ленскі.
- «А, вот они!..» — Зарэцкі, Анегін, Ленскі.
- «Враги!.. Давно ли друг от друга…» — Анегін, Ленскі («Дуэт-канон»).
- Паланез
- Арыя Анегіна «И здесь мне скучно!.. Княгиня Гремина! Смотрите!..» — Анегін, хор, Таццяна, Грэмін.
- Арыя Грэміна «Любви все возрасты покорны…» — Грэмін.
- Арыоза Анегіна «Итак, пойдём… Ужель та самая Татьяна?..» — Грэмін, Таццяна, Анегін.
- «О! как мне тяжело!.. Онегин! Я тогда моложе…» — Таццяна, Анегін.
- «Позор… тоска… О, жалкий жребий мой!» — фінал
Крыніцы тэксту
[правіць | правіць зыходнік]- Акрамя самога тэксту рамана, лібрэтыст прыцягнуў іншыя вершы Пушкіна: «Спявак» (№ 1)
- Народныя песні: «Болят мои ноженьки… Уж как по мосту-мосточку…» (№ 2)
Некаторыя выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]Партыі з оперы ўвайшлі ў залаты рэпертуар лепшых спевакоў свету.
- Анегін: М. Бацісціні , М. Векаў , А. Варашыла , М. Грышко , П. Лісіцыян , Ю. Мазурок , М. Кандрацюк , П. Нарцоў , Г. Отс, І. Пранішнікаў , Я. Кібкала , І. Тартакоў , Д. Хварастоўскі, П. Хахлоў (першы выканаўца на сцэне Вялікага тэатра), Л. Якаўлеў , А. Маркаў ;
- Ленскі: Э. Андэрсан , А. Давыдаў , А. Іваноў , П. Слаўцоў , І. Казлоўскі, С. Лемешаў, П. Лодзій , А. Маржак , М. Мядзведзеў (самы першы выканаўца партыі навучэнцамі Маскоўскай кансерваторыі), М. Міхайлаў, Л. Собінаў, А. Б. Салаўяненка, М. Фігнер , П. Слаўцоў , З. Саткілава ;
Зноскі
- ↑ Перапіска П. І. Чайкоўскага з Н. Ф фон Мек 30 снежня 1880 г., Каменка. "Вы просіце, сябра мой, сказаць Вам, як размеркаваныя ролі ў «Анегіне». Вось яно: Таццяна — сп-ня Вярні, Вольга — сп-ня Круцікава, Ларына — сп-ня — Юневіч, няня — сп-ня Вінчы; Анегін — сп-р Хахлоў, Ленскі — сп-р Усатаў, князь Грэмін — Абрамаў, Тpыке — сп-р Барцал, а затым маленькія ролі даручаны невядомым мне другарадным артыстам. "У заўвагах да выдання: Вінчы Мацільда, спявачка, у 1879—1881 гг. артыстка маскоўскага Вялікага тэатра Переписка с Н. Ф. фон Мекк (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Домбаев Г. Творчество Петра Ильича Чайковского в материалах и документах. — М., 1958
- Пётр Ильич Чайковский. Переписка с Н. Ф. фон-Мекк (В 3-х книгах) 2004 г., 624+688+736 стр. ISBN 5-8159-0393-0
- Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падрабязная гісторыя стварэння
- Гісторыя пастановак оперы
- Поўны тэкст лібрэта
- Краткое содержание (синопсис) оперы «Евгений Онегин» на сайте «100 опер» Архівавана 30 сакавіка 2007.
- Либретто оперы Евгений Онегин Архівавана 4 сакавіка 2016.
- «Яўгеній Анегін» ці «Таццяна Ларына»? Архівавана 27 ліпеня 2021.